Analityka

Фінляндызацыя Беларусі ўжо адбылася, і ў гэтым нічога добрага. Эксперты пра ідэі Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі падчас выступу ў Еўрапарламенце. Страсбур, Францыя. 22 кастрычніка 2025 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Сяргей Ціханоўскі падчас выступу ў Еўрапарламенце. Страсбур, Францыя. 22 кастрычніка 2025 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Былы палітвязень, муж дэмакратычнай лідаркі Сяргей Ціханоўскі ўжо некалькі месяцаў прасоўвае ідэю фінляндызацыі Беларусі. Аднак, на думку незалежных экспертаў, у гэтым няма нічога добрага. Да таго ж і сама фінляндызацыя нашай краіны ўжо магла адбыцца.