Шведскі прыход у горадзе Тэбю прыняў у сябе беларускіх манашак са Свята-Елізавецінскага манастыру, вядомага сваім падтрыманнем Лукашэнкі і агрэсіі Расеі супраць Украіны. На гэты візіт адрэагаваў міністр міграцыі Швецыі Юган Фашэль.