Analityka

«Ціханоўскі супраць Ціханоўскай?» Ці пагражаюць унутраныя спрэчкі адзінству дэмсілаў

Святлана і Сяргей Ціханоўскія
Прэтэндэнт на ўдзел у выбарах 2020 года, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі падчас першай сустрэчы пасля вызвалення з турмы. Варшава, Польшча. 26 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У канцы лістапада ў беларускім дэмакратычным руху разгарэўся новы публічны канфлікт. Сяргей Бяспалаў, былы прэс-сакратар Сяргея Ціханоўскага, абвясціў пра свой сыход і рэзка раскрытыкаваў экс-палітвязня. На фоне спрэчак і ўзаемных абвінавачванняў узмацніліся дыскусіі пра ролю Сяргея Ціханоўскага ў эміграцыі, ягоныя спробы самастойна выбудоўваць стасункі з амерыканскімі палітычнымі коламі і магчымы ўплыў рознагалоссяў на адзінства дэмакратычных сілаў. «Белсат» звярнуўся да экспертаў з пытаннем: ці можа цяперашні канфлікт аслабіць дэмакратычны рух і паўплываць на пазіцыі Святланы Ціханоўскай?