Naviny

Расея пачала адпраўляць жыхароў Курскай і Белгародскай вобласцяў на рэабілітацыю ў Беларусь

Аўтобус з расейцамі
Аўтобус з расейцамі. Фота: Омбудсман Маскалькова Таццяна / Telegram

Расейская омбудсманка Таццяна Маскалькова заявіла пра пачатак адпраўлення ў Беларусь першых групаў жыхароў Белгародскай і Курскай вобласцяў, якіх яна назвала «пацярпелымі ад дзеянняў украінскага неанацысцкага рэжыму», якія «маюць патрэбу ў рэабілітацыі і аднаўленні».