У Варшаве 29 лістапада ў рамах выставы «Блізкі Усход, Далёкі Захад – Кіеўскае біенале 2025» у Музеі сучаснага мастацтва адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай, лаўрэаткай прэміі Гедройця Евай Вежнавец (сапраўднае імя – Святлана Курс). Аўтарка кнігі «Па што ідзеш, воўча?», перакладзенай на некалькі еўрапейскіх моваў, разважала пра месца беларусаў у свеце, нашую літаратуру, распавяла пра сваё стаўленне да расейскай мовы і культуры і прыхільнікаў «лукашызму». «Белсат» сабраў самае галоўнае і цікавае з сустрэчы.
рэпартаж
«У мяне да ГУБАЗіКу востры антаганізм, а да «ябацек» – няма». Ева Вежнавец выступіла ў Варшаве