Па выніках візіту ў Кыргызстан кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін правёў прэс-канферэнцыю, на якой адказаў на пытанні пра перамовы наконт плану ЗША датычна заканчэння вайны ва Украіне. Першапачатковая версія дакументу з 28 пунктаў прадугледжвала значныя тэрытарыяльныя і палітычныя саступкі з боку Кіева.