Аляксандр Лукашэнка ў сваёй манеры адначасова адмовіўся ад пасярэдніцтва ў мірных перамовах наконт Украіны і назваў «самым нармальным пытаннем» дамаўляцца менавіта ў Беларусі. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у эфіры «Белсату» заявіў, што «ніхто ў Менск не прыедзе», і растлумачыў чаму.