Merkavanni

Інтарэсы жанчын – гэта інтарэсы большасці, хоць нас і пераканалі ў адваротным

Жанчына ў роспачы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ru.freepik.com
Жанчына ў роспачы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ru.freepik.com

Вы ведалі, што меншасць – гэта мужчыны? Паводле Белстату, жанчын у Беларусі – 53,9 %.То бок мы звыклі казаць пра барацьбу за правы жанчын як пра змаганне за правы меншасці, але ў рэальнасці мы змагаемся за большасць. Гучыць абсурдна, і чым даўжэй пра гэта разважаць, тым больш відавочны гэты абсурд, але грамадская думка ў патрыярхальным грамадстве перакручаная настолькі, што мы мусім (і часам беспаспяхова!) даводзіць меншасці, што інтарэсы большасці таксама мусяць улічвацца.