Чыноўніка, які займаў пасаду намесніка кіраўніка адной з арганізацыяў Берасцейскай вобласці, звольнілі за рахунак у банку адной з краінаў ЕЗ. Такім чынам ён парушыў антыкарупцыйнае заканадаўства, паведамляе пракуратура.