рэпартаж

Ціханоўская: Важна, каб Еўразвяз удзельнічаў у перамовах па Украіне – праз яго будзе пачуты голас беларусаў

img
Кіраўніца АПК Беларусі Святлана Ціханоўская падчас брыфінгу для журналістаў на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіянальнай бяспекі. Варшава, Польшча. 24 лістапада 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі 24 лістапада правёў брыфінг у Варшаве, падчас якога прадставіў заяву ў сувязі з актывізацыяй перамоваў па распрацоўцы мірнага плану для Украіны і па выхадзе з найглыбейшага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская распавяла, што вядома пра далейшае вызваленне палітвязняў.