«Пытанне пра тое, хто вы і кім сябе адчуваеце, у Швейцарыі прагучала б як троху непрыстойнае. Бо пытанне пра ідэнтычнасць – гэта не пра літаратуру, не пра тое, што ты робіш у жыцці, не пра твае ўчынкі», – казаў пісьменнік Саша Філіпенка падчас аўтарскай сустрэчы, якая адбылася 22 лістапада ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве. «Белсат» дзеліцца самымі цікавымі момантамі і цытатамі размовы.