Аператар «Белсату», 49-гадовы Вячаслаў Лазараў – адзін з вывезеных 11 верасня ў Літву палітычных вязняў. Толькі цяпер, больш як праз два месяцы, мужчына пачынае адчуваць смак свабоды. Радавацца напоўніцу, аднак, не дазваляе расстанне з сям’ёй і маленькай дачкой, якія застаюцца ў Беларусі. Тры гады таму, каб прымусіць журналіста гаварыць, сілавікі затрымалі ягоную жонку і адарвалі ад грудзей маленькае дзіця. Падзеі тых дзён, перажытае ў калоніі і абставіны вызвалення Вячаслаў прыгадвае ў нашай размове, прымеркаванай да 18-годдзя «Белсату».