Аэрапорт Вільні паведаміў, што ўвечары 23 лістапада часова не абслугоўвае рэйсы з увагі на паветраныя шары. Апошні раз метэазонды з кантрабандаю парушалі працу тэрмінала ў чацвер, 20 лістапада.