Kamentar

Новыя пагрозы чалавецтву: вірусныя бомбы з футравых фермаў і войны ў інфармацыйнай прасторы

Ферма лісіц і янотападобных сабак для футра. Хэндаохэзі (Hengdaohezi), Кітай. 12 жніўня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: East News
Ферма лісіц і янотападобных сабак для футра. Хэндаохэзі (Hengdaohezi), Кітай. 12 жніўня 2017 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: East News

Чалавецтва сутыкаецца з новымі выклікамі, якія патрабуюць пераасэнсавання падыходаў да бяспекі. Навуковец і футуролаг Сяргей Бесараб, запрошаны даследнік Інстытуту глабальных катастрафічных рызык, у праграме «Карані праблемаў» вызначыў дзве асноўныя сярэднетэрміновыя пагрозы: некантраляванае распаўсюджванне вірусаў з футравых фермаў і маніпулятыўныя перфарматыўныя войны, што вядуцца ў інфармацыйнай прасторы.