У Беларусі 22 лістапада быў памілаваны 31 грамадзянін Украіны. Яны былі вызваленыя з турмаў і ў цяпер ідзе працэдура іх перадачы ўкраінскаму боку. Гэта адбылося ў межах дамоўленасцяў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Доналдам Трампам, паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант.