Merkavanni

Лукашэнка і навукоўцы: бярыце дручкі, яйкагаловыя!

Скульптура «Пераемнасць беларускай навукі» у Менску. Фота: soyuz.by
Скульптура «Пераемнасць беларускай навукі» у Менску. Фота: soyuz.by

21 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў сваёй фірмавай манеры даваў прачуханцу – гэтым разам навукоўцам. Доўга даводзіў, якія яны недарэкі. Але вішанькай на торце сталі развагі пра тое, як навукоўцам павысіць свой статус.