На сайце дзяржаўных закупак з пачатку лістапада размясцілі ўжо больш за 100 тэндараў, у якіх фігуруе беларуская дзяржаўная сімволіка. Сцягі, дрэўкі, тумбы і падстаўкі пад іх, гербы і партрэты Лукашэнкі купляюць па ўсёй краіне – ад сельскіх і гарадскіх выканкамаў да судоў і спартовых школаў. «Белсат» паглядзеў, што з цэнамі і колькі бюджэтных грошай гатовыя выдаткаваць на гэта дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі. Таксама спыталі былога чыноўніка і дыпламата, навошта ўладам так шмат сцягоў.