Сярод эмігрантаў ёсць людзі, якіх амаль не бачна ў медыях і грамадскім дыскурсе, у той час як яны перажываюць даволі сур’ёзныя крызісы і патрабуюць дапамогі. Гэта людзі ва ўзросце 45 гадоў і старэйшыя, сцвярджаюць аўтары новага праекту – «План С» даследчыкі Ірына Сідорская і Андрэй Эзерын. Што рабіць, калі здаецца, што жыццё скончана, і дзе знайсці апоры ў вымушанай эміграцыі? Выпрацаваць свой «план С» запрашаюць на сесіях новай ініцыятывы.