Польшча неспадзявана адкрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Літва адкрыла мяжу, не дачакаўшыся ўласна вызначанага тэрміну, Лукашэнка вызваліў з-за кратаў двух ксяндзоў – падобна на пэўнае замірэнне на «заходнім фронце». «Белсат» разам з экспертамі паспрабаваў разабрацца, ці сведчыць гэта пра змяненне стратэгіі Захаду ў дачыненні Менску.