Антаніна Канавалава правяла за кратамі амаль 4,5 года за тое, што была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на выбарах у 2020 годзе. Калі жанчыну затрымалі, ейным дзецям было 4 і 6 гадоў. Цяпер у былой палітзняволенай шасцёра дзяцей. Чацвёра – прыёмныя, з іх дваіх беларуска ўзяла пад апеку ўжо пасля вызвалення. Гутарым з Антанінай пра мацярынства ў зняволенні і пасля яго. Гэта чарговая гісторыя ў рамках нашага цыклу размоваў з маці-беларускамі.
Gistoryi
«Не можаш прайсці міма чужой бяды». Былая палітзняволеная выхоўвае шасцярых дзяцей, з якіх чацвёра – прыёмныя