У Беларусі рэзка вырас кошт камунальных паслугаў. Пакуль не для ўсіх, а толькі для тых, каго ўлады адносяць да «дармаедаў». У адказ на моцнае абурэнне беларусаў прапаганда заявіла, што гэта плата беларусаў за «мірнае неба». Праўда, ёсць сумневы, ці ёсць яно ў Беларусі і ці не спрабуюць чыноўнікі такім чынам проста залатаць праблемы ў эканоміцы.