Атрымаўшы квітанцыі за кастрычнік, шмат якія беларусы выявілі рэзкі рост налічэнняў. У сеціве скардзяцца мамы ў дэкрэце, дальнабойнікі, якія працуюць у ЕЗ, сезоннікі, людзі, занятыя ў Расеі, і тыя, хто часова не працуе. Прычына – залучэнне ў базу працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы. Галоўны спецыяліст аддзелу спрыяння занятасці ўпраўлення занятасці Камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менскага аблвыканкаму Зарына Бычко адказала на пытанні дзяржвыданню Mlyn.by.