Інцыдэнт адбыўся ў цягніку «Гомель – Жлобін» 17 ліпеня: падлетак паказаў кантралёрам цягніка пасведчанне інваліда паводле зроку на тэлефоне і пашпарт, але тыя, са словаў маці, высадзілі яго ноччу каля лесу, бо «паколькі арыгіналу дакументу няма, то і прадоўжыць шлях хлопец не можа». Белчыгунка кажа, што ўсё было не так.