Новы аўтамабільны мост праз Прыпяць у Мазыры адкрылі зусім нядаўна – на пачатку лістапада. Яго хваліла мясцовая раёнка, адзначаючы наяўнасць агляднай пляцоўкі, ліфту, шырокай пешаходнай дарожкі і прыгожай яркай падсветкі ўначы. Апошняя, аднак, працавала нядоўга, піша «Флагшток».