На хатні адрас віцебскага відэааператара, былога палітвязня Вячаслава Лазарава прыйшла позва, паводле якой журналіст мусіў яшчэ 28 кастрычніка а 10:00 прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Кастрычніцкага раёну Віцебску, каб стаць на ўлік, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.