Сёлета перад Калядамі BYSOL чакае больш за 200 заявак на дапамогу ад сем'яў з дзецьмі палітвязняў. Таму фонд ставіць мэтай сабраць € 20 тысяч, што дазволіць выплаціць па € 100 на кожнае дзіця. Заяўкі прымаюцца онлайн да 21 снежня 2025 года, а выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў, паведамляе BYSOL.