Naviny

Для беларусаў Польшчы з’явіцца адмысловы сайт

Варшава
Людзі ідуць каля вакзалу і будынку Палацу культуры і навукі. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Для беларусаў, якія жывуць у Польшчы, ствараецца сайт. Там можна будзе знайсці інфармацыю, якая спросціць арганізацыю жыцця ў Польшчы. Цяпер праект на фінальнай стадыі распрацавання, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.