Naviny

Неанацысцкая групоўка «Русіч» абвясціла «ўзнагароды» за расстрэл украінскіх палонных

Прадстаўнікі неанацысцкай групоўкі «Русіч». Фота: тэлеграм-канал групоўкі «Русіч»
Прадстаўнікі неанацысцкай групоўкі «Русіч». Фота: тэлеграм-канал групоўкі «Русіч»

Неанацысцкая вайсковая групоўка ДШРГ «Русіч», якая ваюе на баку Расейскай Федэрацыі, публічна заклікала сваіх байцоў дасылаць фота на фоне забітых украінскіх ваеннапалонных і паабяцала за гэта матэрыяльнае ўзнагароджанне ў крыптавалюце.