Позна ўвечары 15 лістапада ў Гданьску абвясцілі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, што ўручаецца сёлета 14-ы раз. Пераможцам прэміі быў названы пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец, аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Занзібар. Сталенне маладой душы». Лаўрэатамі сталіся таксама Югася Каляда («Перамена месцаў», 2-е месца) і Зміцер Дзядзенка («Гульні Цырцэі». 3-е месца). «Белсат» пабываў на цырымоніі ўзнагароджання і дзеліцца самымі яркімі ўражаннямі і цытатамі.