Колішні амбасадар ЗША ў Менску Джордж Крол заявіў, што для адкрыцця пераходаў на мяжы Беларусі з Літвою патрабуюцца наўпроставыя перамовы паміж дзвюма краінамі. Дыпламат таксама не выключыў, што Злучаныя Штаты могуць зрабіцца пасярэднікамі ў гэтым дыялогу.