«Белсат» ужо распавядаў пра расцэнкі на падсадку ў найбліжэйшы да памежнага пункту аўтобус на мяжы Беларусі і Польшчы. Але праз тыя самыя тэлеграм-чаты развязваюцца пытанні не толькі паездак – можна адправіць перадачу, дакументы, знайсці трансфер на перавоз буйных рэчаў і мэблі і нават дастаўніка пасылак з паштаматаў. Паглядзелі, як беларусы адзін аднаму дапамагаюць у цяперашніх рэаліях і колькі гэта каштуе.
Naviny
Ад 10 да 80 еўраў за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай