Яшчэ на момант поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе на БелАЭС працавалі каля 30 спецыялістаў з Запарожскай АЭС. Цяпер яны ці атрымліваюць беларускае грамадзянства, ці вяртаюцца на захопленую Расеяй ЗАЭС як работнікі «Росатома», высветліла «Радыё Свабода».