Пасля таго як Дональд Туск абвясціў, што Польшча 17 лістапада адкрые пераходы «Кузніца» і «Баброўнікі», узнікла яшчэ больш пытанняў. Ці сапраўды, як заяўляе Туск, перамовы з Менскам не вяліся? Чаму Варшава пайшла на гэты крок цяпер? І, нарэшце, чаму ў Літве гэтая пастанова выклікала такую рэзкую рэакцыю, аж да заяваў пра «ўдар ніжэй за пояс»? На гэтыя пытанні ў эфіры «Студыі "Белсат"» адказаў палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.