Развязанне сітуацыі з закрытай мяжой паміж Літвой і Беларуссю пакуль не праглядаецца. Затрыманне Менскам літоўскіх фураў моцна б’е па іміджы ўладаў Літвы ўнутры краіны. А планаванае адкрыццё Польшчай дадатковых памежных пунктаў можа дадаткова ўдарыць па літоўскім бізнесе. І ўлады Беларусі на тэхнічныя перамовы датычна праблемы не пагаджаюцца – патрабуюць «палітыка-дыпламатычнага», на што ўжо не ідзе Вільня.