Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі пацвердзіў адкрыццё двух пераходаў на мяжы з Беларуссю – «Кузніцы» і «Баброўнікаў» – 17 лістапада. Але адзначыў, што гэта пастанова польскага ўраду, якая павінна спрасціць жыццё палякам памежжа, а не вынік перамоваў наконт абмену палітычнымі вязнямі з афіцыйным Менскам.