Чацвярых былых журналістаў закрытага баранавіцкага выдання Intex-Press, затрыманых у снежні 2024 года, пакаралі «хатняю хіміяй». Іх судзілі ў жніўні 2025-га за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці», цяпер вырак уступіў у сілу. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».