Kamentar

Улады анансавалі павышэнне цэнаў на бензін. Што можа падаражэць услед?

img
Мужчыны запраўляюць аўтамабілі на АЗС «Беларуснафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Міністр фінансаў Беларусі паведаміў, што налета кошт маторнага паліва вырасце на 3 %. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» папярэдзіла пра пагрозу падаражэння шмат якіх тавараў і паслугаў, напрыклад, аўтобусных перавозаў.