Беларуска-ўкраінскія стасункі «на дне» з пачатку поўнамаштабнага расейскага нападу, які адбываўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэта не падабаецца дэмакратычна настроеным беларусам. Зрабіць можна няшмат: дэмакратычныя сілы не маюць улады ў Беларусі і вялікай міжнароднай вагі. Але можна не толькі чакаць, пакуль улады Украіны самі захочуць пашырэння супрацы.