Naviny

У Кракаве паліцыянты ўратавалі беларуса, які раптоўна перастаў дыхаць

Кракаўскія паліцыянты
Кракаўскія паліцыянты, якія 6 лістапада ўратавалі жыццё беларуса. Фота: krakow.policja.gov.pl

37-гадовы беларус раніцай 6 лістапада раптоўна страціў прытомнасць у таксі ў Кракаве на вуліцы Сьнядэцкіх. Кіроўца спыніў машыну дарожнага патрулю і папрасіў дапамогі, паведамляе кракаўская паліцыя.