Малады індыец, які шукаў шлях у Еўропу праз Беларусь, апынуўся ў палоне. Пакістанцы, якія паабяцалі дапамагчы яму з падарожжам у Італію, збілі хлопца і запатрабавалі выкуп у яго сям'і. Гэта ўжо не першы выпадак, калі Беларусь становіцца часткай небяспечнага «аслінага маршруту» для мігрантаў з Азіі.