Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Сяргей Кісліца заявіў у інтэрв'ю брытанскай газеце The Times, што мірныя перамовы з Расеяй былі спыненыя, таму што ў гэтым годзе яны не прынеслі істотнага прагрэсу. Таксама ён паведаміў, што з лета ўкраінскія ўлады спрабавалі дамагчыся ад сваіх партнёраў больш актыўных дзеянняў, каб прымусіць Уладзіміра Пуціна да асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.