аналтыка

Ці мае Беларусь шанец адарвацца ад Расеі? Эксперты паспрабавалі даць адказ

Сцягі Расеі і Беларусі развяваюцца падчас супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2025» на палігоне каля Барысава, Беларусь. 15 верасня 2025 года. Фота: Olesya Kurpyayeva / AFP / East News

Беларусь палітычна, эканамічна і вайскова прывязаная да Расеі. Але наколькі моцна? Ці мае краіна шанец змяніць геапалітычны выбар і залучыцца ў еўрапейскую сям’ю народаў? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 12 лістапада падчас онлайн-дыскусіі Банку ідэяў «Ці ёсць у Беларусі геапалітычны выбар?».