У Instagram і Telegram з'яўляюцца фальшывыя акаўнты, з дапамогай якіх ашуканцы робяць выгляд, што прадаюць побытавую і камп'ютарную тэхніку, нібыта канфіскаваную на мытні. Атрымаўшы перадаплату, ашуканцы знікаюць, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) Беларусі.