аналтыка

Як на Літву запускаюць метэазонды з цыгарэтамі і хто гэта робіць. Расследаванні «Бюро» і LRT

Метэазонд, які выкарыстоўвалі спачатку для спробы кантрабанды цыгарэтаў, а затым для дэманстрацыі гэтага спосабу кантрабанды міністарцы ўнутраных справаў Літвы. Памежная застава «Друскінінкай», Літва. 8 кастрычніка 2024 года. Фота: Vsat.lrv.lt

З Беларусі ў Літву нават пасля закрыцця мяжы працягнулі ляцець паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі. Сумнеўна, што гэта зарганізавана без спрыяння беларускіх памежнікаў. Журналісты-расследавальнікі расказалі, як менавіта запускаюцца шары, і, магчыма, пачулі прычыну, чаму метэазонды сталі залятаць глыбей у Літву.