У Бярэзінскім раёне ўжо чацвёртыя содні працягваюцца пошукі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, які раніцай 8 лістапада з'ехаў на ровары з вёскі Карбаўское і не вярнуўся. Цяпер знойдзеныя новыя сляды хлопчыка і ровара, на месцы працуюць эксперты-крыміналісты.