Сенат ЗША прыняў кампрамісны законапраект 11 лістапада і адправіў яго ў Палату прадстаўнікоў на разгляд. Гэта паложыць канец самаму працягламу ў гісторыі краіны спыненню працы ўраду. Папярэдні рэкорд таксама належаў Доналду Трампу – у ягоны першы прэзідэнцкі тэрмін шатдаўн праз спрэчку наконт бяспекі межаў трываў больш за 35 дзён.