Naviny

За пяць гадоў Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 15 беларусаў

Людзі ідуць ля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Варшаве
Людзі ідуць ля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Варшаве, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

З 2020 года ўлады Польшчы адклікалі міжнародную абарону – уключаючы статус уцекача, наданне прытулку або часовай абароны – у 410 замежнікаў, паведамляе выданне Rzeczpospolita. З іх 336 апынуліся грамадзянамі Расеі, 38 – Украіны і 15 – Беларусі.