У Мазыры мужчына з нажом напаў на жонку і смяротна параніў яе на вачах у дзяцей. Нягледзячы на запэўніванні ўладаў, што ў Беларусі «расце культура паважлівага стаўлення да жанчыны», статыстыка і рэальныя гісторыі кажуць пра адваротнае.