Gistoryi

«Ачмурэла ад нахабнасці». У прапагандысткі абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла

Стаканчык з кавай на вынас.
Кубак з каваю на вынас. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

З кавярні самаабслугоўвання працаўніцы праўладнага рэсурсу «Sputnik Беларусь» у верасні вынеслі ўсе расходныя матэрыялы – кубачкі для кавы і цукар, а нават спрабавалі зліць сіропы з дазатараў. Пра крадзеж выходзіў сюжэт на дзяржаўным канале ОНТ, але ў міліцыі караць чалавека, які добра засвяціўся на камеры, і заводзіць справу адмовіліся. Праблемаў з такім рашэннем не пабачылі і ў пракуратуры. Але прапагандыстка, мяркуючы з рэакцыі ў сацыяльных сетках, не чакала такога ад праваахоўнай сістэмы.