Беларусы пастаянна сутыкаюцца з фінансавымі абмежаваннямі. Нядаўна апынуліся заблакаваныя карыстальнікі «Revolut» без еўрапейскага ВНЖ, хоць раней сэрвісу было дастаткова візы, што ў чарговы раз ускладніла абмен сродкамі паміж беларусамі і іх сем'ямі і блізкімі. У сувязі з гэтым «Белсат» даведаўся, якія яшчэ застаюцца магчымасці для беларусаў адпраўляць грошы ў Беларусь.